Орша: Лічбы сведчаць, што роўнасці няма
У Оршы назіральнікі правялі аналіз ходу асвятлення (згадвання) кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў мясцовай прэсай. У якасці аб'ектаў для аналізу былі ўзятыя абедзве газеты, якія выдаюцца ў Оршы - дзяржаўная "Аршанская газета" і прыватная - «Телеком Экспресс». Атрымалася наступная карціна.
Так, прозвішча кандыдата ў дэпутаты па Аршанскай Дняпроўскай акрузе № 27 Уладзіміра Адашкевича згадваецца з моманту абвяшчэння выбараў у агульнай складанасці 11 разоў, а прозвішча яго суперніцы, кандыдата ад АДС Ганны Леўчанкавай усяго 1 раз.
Па Аршанскай Гарадской акрузе № 26 прозвішча кандыдата Уладзіміра Жэрэла, начальніка Беларускай чыгункі, сустракаецца 16 разоў, у той час як яго суперніка, прадстаўніка апазіцыі Уладзіміра Юржыца толькі 2 разы. Прычым прозвішчы кандыдатаў ад апазіцыі згадваюцца выключна ў афіцыйных паведамленнях аб рэгістрацыі кандыдатаў і рэгістрацыі ініцыятыўных груп, у то час як іх супернікам, якія карыстаюцца падтрымкай уладаў, адводзіцца плошча газетных палосаў для вялікіх артыкулаў, часцяком з фотаздымкамі на поўстаронкі.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"