viasna on patreon

Галоўны рэдактар недзяржаўнай гродзенскай газеты “Биржа информации” Алена Раўбецкая стане першай лаўрэаткай Ганаровага дыплома імя Ігара Герменчука “За адданасць прынцыпам свабоды слова”, заснаванага сёлета Нарвежскім ПЭН-цэнтрам i Human Rights House разам з ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” (БАЖ).

2005 2005-05-02T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гэтую ўзнагароду ёй уручаць 3 траўня ў Гродна, дзе БАЖ плануе адзначыць Сусветны дзень свабоды друку.

Гродна ў якасці месца правядзення Дня свабоды друку было абрана невыпадкова: менавіта гэты рэгіён у 2004 г. стаўся зонай павышанай рызыкі для незалежных медыяў. Пра гэта гаворыцца ў адмысловай заяве, якую БАЖ прыняў напярэдадні 3-га траўня. Аўтары дакумента прыводзяць шэраг прыкладаў уціску свабоды слова, што мелі месца летась на Гродзеншчыне. Сярод іх – судовыя справы супраць лідэраў прадпрымальніцкага руху В. Леванеўскага і А. Васільева; прыцягненне да адміністратыўнай адказнасці Паўла Мажэйкі, Наталлі і Анатоля Макушыных - за пікет “У Гродна судзяць журналістаў”, Андрэя Шантаровіча - за галадоўку пратэсту з нагоды прыпынення “Местной газеты”, Андрэя Пачобута - за асвятленне мітынгу прадпрымальнікаў і г.д. Найбольш яскравым стаў выпадак з газетай ”Біржа інфармацыі”, за адну і тую ж публікацыю ў якой спачатку была аштрафаваная галоўны рэдактар Алена Раўбецкая, а потым выданне было прыпынена на 3 месяцы, пасля чаго дагэтуль не здолела аднавіць выхаду.

Акрамя дыплома імя Ігара Герменчука, БАЖ плануе ўручыць некалькім гродзенскім журналістам свае традыцыйныя дыпломы “За адданасць прафесіі”. Іх атрымаюць Андрэй Шантаровіч (“Местная газета”), Наталля Макушына (“Биржа информации”), Аліна Суравец (“Новая газета Сморгони”) і Андрэй Пачобут (інтэрнэт-газета “Пагоня”).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства