viasna on patreon

У Гомелі звальняюць з працы актывіста дэмсіл Алеся Сівакова

2008 2008-08-12T23:03:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Гомелі звальняюць з працы актывіста дэмакратычных сіл Алеся Сівакова, які з'яўляецца кіраўніком ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатам у дэпутаты Канстанціна Жукоўскага.

Як паведаміў БелаПАН А.Сівакоў, ён працуе таваразнаўцам аддзела знешнеэканамічных сувязей РУП "Гомельхлебпрам". Камерцыйны дырэктар гэтага прадпрыемства, паводле слоў актывіста, прапанаваў яму звольніцца без тлумачэння прычын. "На прадпрыемстве я працую чатыры з паловай месяцы, кантракт са мной заключаны на год. І тым не менш, мяне проста паставілі перад фактам — або звальняйся паводле ўласнага жадання, або знойдзем прычыну і ўсё роўна звольнім згодна з артыкулам. Я папрасіў тыдзень "адтэрміноўкі" — каб знайсці іншую працу", — сказаў А.Сівакоў.

Звальненне актывіст звязвае з удзелам у выбарчай кампаніі і падтрымкай апазіцыйнага прэтэндэнта ў кандыдаты К.Жукоўскага, які мае намер балатавацца па Буда-Кашалёўскай выбарчай акрузе.

У аддзеле знешнеэканамічных сувязей РУП "Гомельхлебпрам" БелаПАН паведамілі, што А.Сівакоў самастойна напісаў заяву на звальненне, ніхто яго не прымушаў. Калегі зазначылі, што пра чалавечыя якасці работніка нічога благога сказаць не могуць, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства