Бабруйск: сябры ініцыятыўных груп праўладных кандыдатаў вучаць выбаршыкаў, як ставіць подпісы
https://spring96.org/be/news/23550
2008
2008-08-12T09:13:58+0300
2008-08-12T09:13:58+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сябры ініцыятыўных груп ад незалежных вылучэнцаў у кандыдаты ў дэпутаты сутыкнуліся з новай праблемай. Падчас збору подпісаў выбаршчыкі, якія прагаласавалі па месцу працы за праўладных вылучэнцаў, адмаўляюцца ставіць подпісы за незалежных. “Нам сказалі, што мы маем права пакінуць толькі адзін подпіс, а калі падпішамся за вас, то гэта будзе супраць закона”, - адказвалі людзі зборшчыкам подпісаў. Сябры ініцыятыўных груп адзначаюць, што пераўпэўніць людзей у тым, што яны могуць падпісацца за ўсіх, хто вылучаецца па іх акрузе амаль немагчыма.
“Правабаронцы за свабодныя выбары”