viasna on patreon

У Гародні адмаўляюць у рэгістрацыі назіральнікам

2008 2008-07-29T15:57:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У камісіі Гродзенскай-Занёманскай выбарчай акругі № 49 адмовілі ў рэгістрацыі двум назіральнікам, Максіму Губарэвічу і Яўгеніі Васільевай, якія сабралі подпісы грамадзянаў у сваю падтрымку. Там ім патлумачылі, што бланкі, на якіх зьбіраліся подпісы, не адпавядаюць нормам. У прыватнасьці не ўказаная поўная дата нараджэньня грамадзяніна, які падпісаўся. Але менавіта на такіх бланках рэгістраваліся назіральнікі ў іньшых акруговых камісіях на гэтай і мінулых выбарчых кампаніях, і прэтэнзій да іх не было. Таму ў назіральнікаў узнікла падазрэньне, што іх не рэгіструюць зусім па іньшых матывах. Максіму Губарэвічу ўсё ж удалося зарэгістравацца назіральнікам з другой спробы – па пратаколу ад партыі БНФ.

 

“Правабаронцы за свабодныя выбары”     

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства