Глыбокае: КДБ цісьне на сябраў ініцыятыўнай групы Яраслава Берніковіча
https://spring96.org/be/news/23064
2008
2008-07-29T14:14:42+0300
2008-07-29T14:14:42+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
У межах тэрыторыі Глыбоцкай выбарчай акругі № 22 — часткі былой Заходняй і Ўсходняй Беларусі. Прэтэндэнт у дэпутаты, сябра Партыі БНФ Яраслаў Берніковіч паведамляе, што ва Ўшачах на ўсходзе міліцыянты пачалі затрымліваць зьбіральнікаў подпісаў:
“На Глыбоччыне мы стапталі ногі, ходзячы ад кватэры да кватэры. А Ўшаччына — раён няходжаны. Там у дзічыну, што людзі ходзяць і зьбіраюць подпісы. Мажліва, што гэта выклікае нейкую непрыязнасьць. Таксама ціснулі на сябраў маёй каманды. З-за гэтага адзін зь іх, які працуе майстрам, адмовіўся працаваць у ініцыятыўнай групе. Зрабіў гэта пасьля таго, як да яго наведаўся начальнік мясцовага аддзяленьня КДБ”