viasna on patreon

Гарадзенскага праваабаронцу Віктара Сазонава дапытвалі ў КДБ

2008 2008-07-23T15:18:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sazonau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Віктар Сазонаў (Гародня)

Праваабаронца Віктар Сазонаў (Гародня)

Спецслужбоўцы паведамілі гарадзенскаму актывісту, што выклікалі яго ў сувязі з выбухам, які адбыўся пад час святкаваньня Дня Незалежнасьці ў Менску. Сілавікі патлумачылі, што іх цікавиць вайсковая падрыхтоўка, якую Віктар Сазонаў атрымаў падчас службы ў савецкім войску ў паветрана-дзесантных войсках спецыяльнага прызначэньня. Пасля допыту быў складзены пратакол і ў праваабаронцы ўзялі адбіткі пальцаў.

 

Сам Віктар Сазонаў расцэньвае дзеяньні КДБ як спробу псіхалагічнага ціску, звязанага з яго праваабарончай дзейнасьцю, а таксама з працай на дзеючай выбарчай кампаніі. Бо, па яго звестках, іньшых саслужбоўцаў, з якімі ён служыў у войску, у КДБ пакуль што не выклікалі.

 

“Правабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства