Ператрусы па ўсёй Беларусі
Сёньня ў Менску супрацоўнікі КДБ правялі ператрус на кватэры актывіста АГП Аляксандар Сьцепаненкі. Пасьля ператрусу а 14 гадзіне Аляксандра павезьлі на допыт у КДБ. Пра гэта паведамляе сайт “Радыё “Свабода”
У Віцебску раніцай, у кватэры Жанны Паповай, дырэктара З«Издательский дом «Витебский Курьер» праходзіў ператрус.
Як паведамляе “НН”, адзін з людзей, што праводзілі ператрус быў маёр міліцыі зь Менска, з камітэту па барацьбе за арганізаванай злачыннасьцю, двое – віцебскія міліцыянты. Саннкцыю на ператрус падпісаў пракурор вобласьці. Пры вобшуку праводзілася апэратыўная здымка.
Ператрус праводзіўся ў сувязі з выбухамі у Віцебску ў верасьні 2005 г.
Канфіскаваныя ўсе кампутарныя носьбіты інфармацыі: CD, DVD, USB flash drive носьбіты, вінчэстары. Ператрус трываў з 10:30 да 12:35