У Баранавічах правяраюць актывістаў апазыцыі
https://spring96.org/be/news/22994
2008
2008-07-23T11:47:20+0300
2008-07-23T11:47:20+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Сёньня ў міліцыю Баранавічаў выклікалі актывіста Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Вячаслава Болбата.
“У мяне ўзялі адбіткі пальцаў, далоняў, сьліну на аналіз, завялі картку – распавёў “Свабодзе” спадар Болбат. - Мне сказалі, што шукаюць людзей, датычных да выбуху ў Менску. Цікавіліся, дзе я знаходзіўся 3 і 4 ліпеня”.
Апазыцыйны актывіст сказаў, што ў міліцыю выклікалі таксама і іншых мясцовых актывістаў - Віктара Мезяка з БНФ, Віктара Цяпіна з Партыі камуністаў беларускай і праваабаронцу Сяргея Гоўшу.