Аналіз фармаваньня акруговых камісіяў
Фармаванне акруговых выбарчых камісій па правядзенні выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Прававое рэгуляванне
Паводле арт. 28 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь падрыхтоўку і правядзенне выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў забяспечваюць акруговыя і участковыя выбарчыя камісіі.
Акруговыя выбарчыя камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў ствараюцца прэзідыумамі абласных, Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў і абласнымі, Мінскім гарадскім выканаўчымі камітэтамі ў складзе 9-13 членаў камісіі не пазьней чым за 75 дзён да выбараў.
Сумесныя рашэнні прэзідыума адпаведнага мясцовага савета дэпутатаў і выканаўчага камітэту прымаюцца большасцю галасоў ад іх складу. У сумесным паседжанні гэтых органаў павінны прысутнічаць не меньш дзвух трацей ад складу прэзідыума мясцовага Савета дэпутатаў і выканаўчага камітэту.
Рашэнне аб стварэнні камісій з указаннем іх складу, месца знаходжання, нумароў тэлефонаў у сямідзённы тэрмін змяшчаюцца ў друку ці іншым шляхам даводзяцца да ведама грамадзян (выбаршчыкаў).
Паводле арт. 35 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь палітычныя партыі, іншыя грамадскія аб’яднанні, працоўныя калектывы арганізацый ці калектывы іх структурных падраздзяленняў з ліку сваіх членаў, а таксама грамадзяне шляхам падачы заяваў могуць вылучаць ў адпаведную акруговую камісію толькі па аднаму прадстаўніку.
Вылучаць сваіх прадстаўнікоў у склад камісій маюць права:
кіруючыя органы палітычных партый, іншых рэспубліканскіх грамадскіх аб’яднанняў – у акруговыя выбарчыя камісіі па выбарам дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.
Кіруючыя органы палітычных партый, іншых грамадскіх аб’яднанняў вылучаюць прадстаўнікоў у склад камісій на сваіх паседжаннях.
Сходы (канферэнцыі), якія знаходзяцца на тэрыторыі раёна, горада, раёна ў горадзе, пасёлка, селсьсавета працоўных калектываў арганізацый, якія налічваюць не меньш за 30 працуючых – у адпаведныя акруговыя камісіі.
Пры вылучэнні прадстаўнікоў у склад камісій ад калектываў структурных падраздзяленняў вылучэнне прадстаўнікоў у клад гэтых камісій ад усяго працоўнага калектыву арганізацыі не праводзіцца. Сход правамоцны, калі ў яго працы ўдзельнічаюць больш паловы складу калектыву. Канферэнцыі ў працоўных калектывах праводзяцца, калі скліканне сходаў ускладняецца па прачынах вялікай колькасці працуючых, шматзменнасці ці тэратарыяльнай разрозненнасцю структурных падраздзяленняў, і правамоцны пры ўдзеле ў іх працы не меньш дзвух трацей дэлегатаў, абраных у парадку, устаноўленым працоўным калектывам. Рашэнне сходу (канферэнцыі) працоўнага калектыву прымаецца большасцю галасоў яго ўдзельнікаў.
Вылучаць прадстаўнікоў у склад акруговых выбарчых камісій маюць права права таксама грамадзяне, якія валодаюць выбарчым правам, шляхам падачы заявы.
пры вылучэнні прадстаўніка ў акруговую выбарчую камісію па выбарам дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, калі заява падпісаная не меньш чым 100 грамадзянамі, якія пражываюць на тэрыторыі выбарчай акругі.
Трэба адзначыць, што пад час правядзення выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў акруговыя камісіі выконваюць асноўную ролю ў арганізацыі і правядзенні выбараў. Менавіта акруговыя выбарчыя камісіі ажыццяўляюць арганізацыю і правядзенне выбараў на тэрыторыі адпаведнай выбарчай акругі. Да кампетэнцыі акруговых выбарчых акругаў таксама адносіцца:
ажыццяўленне рэгістрацыі ініцыятыўных груп па сбору подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку асоб, якія прапануюцца для вылучэння кандыдатамі ў дэпутаты, і правядзенню агітацыі за іх абранне;
регістрацыя кандыдатаў у дэпутаты і іх давераных асоб;
кантроль парадку правядзення аітацыі;
забеспячэнне вырабу выбарчых бюлетэняў і забеспячэнне імі ўчастковых выбарчых камісій;
устанаўленне вынікаў выбараў па акрузе і надрукаванне іх вынікаў;
разгляд скаргаў і заяваў на дзеянні ўчастковых выбарчых камісій і прымаюць па ім рашэнні.
Да паўнамоцтваў акгуговых выбарчых камісій таксама адносіцца права выносіць папярэджанні кандыдатам у дэпутаты пры парушэнні імі выбарчага заканадаўства, а таксама пазбаўляць іх рэгістрацыі.
Вылучэнне і фармаванне акруговых выбарчых камісій
Згодна з Календарным планам па правядзенні выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, які быў зацверджаны Пастановай Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па правядзенні выбараў і рэспубліканскіх рэферэндумаў, вылучэнне прадстаўнікоў у акруговыя выбарчыя камісіі павінна было пачацца з 26 чэрвеня 2008 г. і скончыцца не пазей 11 ліпеня 2008 г. уключна.
Улічваючы выключную ролю акруговых выбарчых камісій пры арганізацыі і правядзенні выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, пытанне фармавання акуговых камісій выклікала вялікую дыскусію.
Палітычныя партыі, якія ўваходзяць у кааліцыю Аб’яднаных дэмакратычных сіл (АДС), склалі адзіны спіс кандыдатаў на вылучэнне ў склад акруговых выбарчых камісій, які быў зацверджаны Палітрадай АДС 8 чэрвеня 2008 г. Спіс фармаваўся па наступных крытэрах: наяўнасць досведу працы ў дзяржаўных структурах, грамадска-палітычны статус, месца працы, адукацыя. У дадзены спіс увайшлі 110 чалавек, сярод якіх такія вядомыя грамадска-палітычныя дзеячы як Станіслаў Шушкевіч, Мечыслаў Грыб, Аляксандр Сасноў, Павал Казлоўскі, Леў Марголін і інш.
Пры гэтым Палітрада АДС заявіла, што пытанне ўключэння ці неўключэння кандыдатур з адзнага спісу дэмакратычнай кааліцыі стане адной з умоў прызнання ці непрызнання парламенцкіх выбараў міжнароднай супольнасцю. Лідэр АГП Анатоль Лябедзька выказаў меркаванне аб тым, што ў выпадку неўключэння ў склад акруговых выбарчых камісій членаў партый, якія ўваходзяць у АДС, будзе разгледжаны вырыянт зняцця кандыдатаў і правядзенне кампаніі байкоту выбараў.
У сваю чаргу старшыня Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па правядзенні выбараў і рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына заявіла, што пажаданні Аб’яднаных дэмакратычных сіл аб уключэнні іх прадстаўнікоў у склад акруговых выбарчых камісій, магчыма, будуць улічвацца. Па яе словах, “Лукашэнка станоўча выказаўся адносна таго, каб члены палітычных партый былі ўключаны ў склад акруговых выбарчых камісій. Зразумела, з улікам таго, ці ёсць у дадзеных асобаў досвед працы і іншыя перавагі, у тым ліку палітычная спеласць.”
Аб вылучэнні сваіх прадстаўнікоў у склад акруговых выбарчых камісій заявіла і кіраўніцтва нядаўна створанага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”. Паводле інфармацыі намесніка старшыні аб’яднання Аляксандра Шадзько ў акруговыя камісіі было вылучана 110 чалавек.
14 ліпеня 2008 г. адбыліся сумесныя пасяджэнні Прэзідыумаў абласных выканаўчых камітэтаў і абласных Саветаў дэпутатаў, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта і Мінскага Савета дэпутатаў.
На дадзеных пасяджэннях разглядалася пытанне аб фармаванні акрговых выбарчых камісій. Рашэннямі дадзеных органаў мясцовага кіравання былі створаны 110 акруговых выбачых камісій. Усяго суб’ектамі, якім паводле выбарчага заканадаўства нададзена права вылучаць прадстаўнікоў у акруговыя камісіі (грамадзяне, працоўныя калектывы, грамадскія аб’яднанні і палітычныя партыі), было вылучана 1853 прэтэндэнты. Варта нагадаць, што максімальная колькасць сябраў акруговых камісій складае 1430 чалавек.
Па словах сакратара Цэнтральнай камісіі Мікалая Лазавіка, у склад акруговых камісій вылучана 1853 прадстаўнікі. “Сярод вылучэнцаў лідзіруюць прадстаўнікі грамадзян – 39,8 %, на другім месцы – прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў (25,5%), на трэцім месцы – палітычных партый (20%) і працоўных калектываў (14,7%)” – паведаміў сакратар Цэнтральнай камісіі М.Лазавік.
Ён адзначыў, што “палітычныя партыі, пазіцынуючыя сябе, як апазіцыйныя”, вылучылі ў склад акруговых камісій 118 чалавек (31,9 % усіх прадстаўнікоў, вылучаных палітычнымі партыямі). “Яшчэ 18 чалавек вылучылі ад грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэньне”. Гэта 3,8 % прадстаўнікоў, вылучаных грамадскімі аб’яднаннямі”, - сказаў М. Лазавік.
Такім чынам, разам Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы вылучылі 136 чалавек.
Па ягоных словах, найбольшую колькасць прадстаўнікоў ад палітычных партый вылучана Кампартыяй Беларусі – 91 чалавек (24,5 % усіх партыйных вылучэнцаў) і Беларускай аграрнай партыяй –62 (16,7). Ад Ааб’яднанай грамадзянскай партыі было вылучана 50 чалавек (13,5%), ад Партыі БНФ – 34 (9,2%).
Сярод грамадскіх аб’яднанняў 109 чалавек (23,2% вылучэнцаў ад грамадскіх аб’яднанняў) вылучана БРСМ, грамадскае аб’яднанне “Белая Русь” прапанавала 94 прадстаўнікі (19,4%), Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў вылучыла 71 чалавека (15,2%).
Сакратар Цэнтральнай камісіі Мікалай Лазавік адзначыў, што пры фармаванні выбарчых камісій будзе “пэўны конкурс, спаборніцтва”.
Трэба адзначыць, што як і ў папярэднія выбарчыя кампаніі, на сумесныя паседжанні Прэзідыумаў абласных выканаўчых камітэтаў і абласных Саветаў дэпутатаў не запрашаліся прэтэндэнты, вылучаныя ў склад камісій, ім не паведамлялася аб выніках разгляду іх заяваў аб вылучэнні. На паседжаннях адбывался толькі фармальнае зацвярджэнне складаў акруговых камісій, без абмеркавання кандыдатураў, якія былі вылучаныя ў іх склад. Гэтая акалічнасць сведчыць аб тым, што спісы акруговых камісій былі ўжо сфармаваныя загадзя. Ніякага “конкурсу”, альбо “спаборніцтва” паміж вылучанымі прэтэндэнтамі ў склад камісій, пра які напярэдадні заявіў сакратар Цэнтральнай камісіі, не назіралася. Незразумелым, як і пад час папярэдніх выбарчых кампаній, застаўся крытэр, якім кіраваліся аблвыканкамы і аблсаветы пры фармаванні акруговых камісій.
У шэрагу абласцей было адмоўлена ў прысутнасці прадстаўнікоў грамадскасці і СМІ на паседжаннях абласных выканкамаў і абласных Саветаў. Так, нематывавана было адмоўлена ў прысутнасці на сумесным паседжанні Мінскага абласнога выканкама і абласнога Савета прадстаўніку РГА “Беларускі Хельсінскі камітэт” Леаніду Мархотка. Таксама не быў дапушчаны на паседжанне Мінгарвыканкама і Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў прадстаўнік БХК Уладзімір Осіпчык. Аналагічная сітуацыя склалася і ў Віцебскай вобласці, дзе прадстаўнікоў БХК Васіля Бераснева і Вадзіма Баршчэўскага не дапусцілі на сумеснае паседжанне абласнога і выканаўчага каміэта Віцебскай вобласці, права прысутнічаць на гэтым паседжанні таксама быў пазбаўлены і прадстаўнік незалежнага СМІ Петрушэнка.
Акрамя таго, было адмоўлена ў прадстаўленні інфармацыі аб фармаванні акруговых камісій прадстаўнікам палітычных партый АГП, БНФ, ПКБ, якія вылучалі сваіх кандыдатур у склад акруговых камісій г. Мінска і Мінскай вобласці.
Таксама было адмоўлена ў прадастаўленні інфармацыі аб выніках фармавання акруговых камісій прадстаўнікам БХК, і іншым суб’ектам у Гродзенскай вобласці.
У той жа момант трэба адзначыць, што ў іншых рэгіёнах прадстаўнікі грамадзкасці і СМІ на паседжанні дапускаліся. Так, на пасяджэнне Брэсцкага абласнога савета дэпутатаў і выканаўчага камітэта былі дапушчаны назіральнікі і журналісты.
На паседжанне 14 ліпеня прэзідыума Брэсцкага аблвыканкама і Савета народных дэпутатаў па пытанні зацвярджэння складу акруговых камісій былі дапушчыны назіральнікі і журналісты. Яны выказваюць меркаванне, што канкрэтныя рашэнні па складу камісій былі прынятыя ўжо да паседжання, якое такім чынам атрымала фармальны характар. Яно доўжылася не болей за 25 хвілін. Падчас яго была паведамлена агульная інфармацыя, у тым ліку, што “конкурс” у камісію Брэсцкай-Цэнтральнай акругі №2 складаў 1,7 чалавека, у камісію Мухавецкай акругі №4 – 1,5. Старшыня Брэсцкага аблвыканкама К. Сумар абвясціў, што кожная камісія стваралася з прынцыпа ўліку большай колькасці заяў у максімальным складзе 13 чалавек. “Намі прынята рашэнне вылучыць у склад камісій прадстаўнікоў ад усіх без выключэння грамадскіх арганізацый і палітычных партый” – сказаў К. Сумар. Галасаванне было адзінагалоснае. На пытанне С. Вакуленкі, які вылучаўся шляхам збору подпісаў, аб крытэрыях адбору прадстаўнікоў у склад камісій, яму было паведамлена, што гэта крытэрыі найбольшай адпаведнасці і ўказана пры гэтым на абмежаваную колькасць месцаў у камісіях. Якім чынам ішло абмяркаванне кадыдатур і складанне канчатковых спісаў, ніхто з запрошаных на паседжанне не мог даведацца: на ўсе пытанні гучалі адказы: “не хапіла месца”, “гэты першы падаў”, “гэтыя больш дасвечаныя” ці “каб камісія магла працаваць”. Інфармацыя была дана ў вельмі хуткім тэмпе. На просьбы ўдакладніць інфармацыю па зацверджаных сябрах камісій, адказвалі - “прачытаеце ў газетах”.
Цікавая акалічнасць назіралася на Гарадзеншчыне пры рэгістрацыі кандыдатаў у акруговыя камісіі, вылучаных дэмакратычнымі партыямі. Незалежна ад дня падавання пратаколаў аб вылучэнні, практычна усе кандыдаты ў камісіі ад Аб’яднаных Дэмакратычных Сіл рэгістраваліся пад адным і тым жа нумарам – 17. Гэты факт наводзіў на падазрэнне, што спісы сябраў акруговых камісій мясцовая ўлада зацвердзіла загадзя і фактычна склады камісій ужо былі сфармаваны. Паседжанне ў аблвыканкаме па выніках фармавання акруговых камісій па папярэдняй інфармацыі павінна было адбыцца а 10-й гадзіне. У Гарадзенскім аблвыканкаме катэгарычна адмовіліся паведаміць пра ўключэнне ці неўключэнне вылучэнцаў у акруговыя камісіі ад Аб’яднаных Дэмакратычных Сілаў (палітычных партыяў, якія ўваходзяць у АДС). На шматлікія тэлефанаванні саміх вылучаных асобаў, старшыняў абласных структур палітычных партый, праваабаронцаў і журналістаў з боку адказнага за фармаванне акруговых камісій прадстаўніка аблвыканкаму Леаніда Ермантовіча была адмова ў афіцыйнай інфармацыі, чыноўнік раіў толькі адно – чытаць мясцовую прэсу, дзе будзе надрукаваны склад камісій. Бліжэйшы жа нумар “Гродзенскай праўды” выйдзе толькі ў сераду 16 ліпеня.
Ніводнаму з удзельнікаў маніторынгу па Магілёўскай вобласці не ўдалося патрапіць на паседжанні працоўных калектываў па вылучэнню ў члены акружных камісій ці даведацца ад службовых асоб абласных выканаўчых камітэтаў, Саветаў дэпутатаў аб месцы і часе правядзення такіх сходаў. Ніводны з тых, хто па пасадзе павінен ведаць аб правядзенні такіх сходаў, не здолеў назваць ніводнага месца іх правядзення.
Дакладную інфармацыю аб агульнай колькасці прадстаўнікоў, вылучаных у склад большасці акруговых камісі й вобласці, удзельнікам маніторынгу высветліць не ўдалося, службовыя асобы аблвыканкамаў хаваюць такія звесткі, а ў некаторых выпадках адмаўляюць.
Удзельнікамі маніторгынгу пастаўлена пад сумнеў вылучэнне ад працоўнага калектыву ААТ "Беларускабель" і зацвярджэнне у складзе акруговай камісіі №42 Навіцкага І.Р., намесніка дырэктара па ідэалагічнай працы. Ніхто з апытаных супрацоўнікаў гэтага прадпрыемства не памятае, каб адбываўся сход ці канферэнцыя па яго вылучэнню ў склад камісіі. Пасля высвятлення фактаў будзе накіравана заява ў пракуратуру аб праверцы законнасці вылучэння.
Адмова ў доступе грамадзянам, дэлегаваных грамадскімі арганізацымі, на паседжанні абласных выканкамаў і абласных Саветаў і адмова ў прадстаўленні ім інфармацыі аб складзе створаных камісій, безумоўна, з’яўляецца парушэннем прынцыпу галоснасці пры правядзенні выбараў. Так, у адпаведнасці з арт. 13 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь падрыхтоўка і правядзенне выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў ажыццяўляецца адкрыта і галосна.
Адпаведныя камісіі, мясцовыя прадстаўнічыя, выканаўчыя і распарадчыя органы інфармуюць грамадзян аб сваёй працы па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў, аб складзе, месцы знаходжання і часе працы камісій.
Працягваецца адзначаная назіральнікамі на мінулых выбарах тэндэнцыя вылучаць шляхам збору подпісаў кіраўнікоў дзяржаўных арганізацый і ўстаноў, прадстаўнікоў структур мясцовай выканаўчай улады: у камісію Баранавіцкай-Заходняй акругі № 5 – Пузікаў С. В. (спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы); у камісію Брэсцкай-Усходняй выбарчай акругі № 3 – Свінко В. Г. (намеснік камандзіра вайсковай часткі) ды інш. З-за таго, што ў органах, якія ўтвараюць камісіі, адмаўляліся паказваць заявы з подпісамі грамадзян за кандыдатаў ў камісіі, можна зрабіць высновы аб выкарыстанні пры вылучэнні шляхам збору подпісаў адміністрацыйнага рэсурсу. Таксама гэта ўскосна пацвярджаецца значным прадстаўніцтвам у акруговых сельскіх камісіях членаў, вылучаных шляхам збору подпісаў: камісія Баранавіцкай сельскай акругі № 7 – 7 чалавек (54%). Сярод вылучаных у яе шляхам збору подпісаў: Кунцэвіч А. К. (начальнік арганізацыйна-кадравага аддзела Ляхавіцкага райвыканкама); Каўбаса Л. В. (начальнік аддзела ідэалагічнай працы Ляхавіцкага райвыканкама) Бурак М. І. (начальнік фонда сацыяльнага забеспячэння Ляхавіцкага раёна). У акруговую Івацэвіцкую камісію №11 шляхам збору подпісаў вылучаны 4 чалавека (31%). Сярод іх – Пішч М. В. (начальнік Ганцавіцкага раённага вузла сувязі, кіраўнік раённага ГА "Белая Русь"), Сызранцаў А. К. (начальнік інспекцыі па ахове прыроды Ганцавіцкага раёна, кіраўнік прапрэзідэнцкай арганізацыі "Цытадэль"), Куіс Т. П. (дырэктар нарыхтоўчай канторы).
Вылучэнне ў склад акруговых камісій ад працоўных калектываў таксама ў шэрагу выпадкаў можа разглядацца як выкарыстанне адміністрацыйнага рэсурсу. Старшынёй акруговай камісіі Баранавіцкай-Усходняй акругі № 6 ад працоўнага калектыва вылучана Латышава Т. В. (начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Баранавіцкага гарвыканкама); старшынёй і намеснікам старшыні камісіі Белавежскай выбарчай акругі № 3 – Грыцук В. М. (загадчык Брэсцкага РАНА), Пасевіч А. М. (дырэктар філіяла “Пружанский райтопсбыт”). Ад працоўнага калектыва у камісію Брэсцкай-Заходняй выбарчай акругі № 1 вылучаны Табалевіч М. К. (дырэктар ТАА «КПВС»), у камісію Івацэвіцкай выбарчай акругі №11 – Плескацэвіч Л. І. (дырэктар Івацэвіцкага "Прамбудэнерга").
Удзельнікі маніторынгу звяртаюць увагу, што прадстаўнікі праўрадавых структур вылучаліся ў склад камісіяў, выкарыстоўваючы розныя шляхі, прадугледжаныя выбарчым заканадаўствам.
Так, Жыбуль Л.М. (Стаўбцоўская выбарчая акруга №77) быў вылучаны ад БРСМ, РГА “Белая русь” і ад грамадзян шляхам падачы заявы; Карватка В.Ф. (Пухавцкая выбарчая акруга №73) – ад РГА “Беларускі саюз афіцэраў” і Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў. Не выключана, што гэта зроблена з мэтай маніпулявання статыстычнымі дадзенымі аб колькасці вылучаных і ўключаных у камісіі прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў, пры тым што з ліку грамадскіх аб’яднанняў дэмакратычнай скіраванасці у Мінскай вобласці ўключаны толькі адзін прадстаўнік ад ГА БНФ “Адраджэнне”.
У некаторых рэгіёнах удзельнікі маніторынгу адзначаюць стварэнне структур па правядзенні выбараў, якія не прадугледжаны выбарчым заканадаўствам. Так, у Жодзінскай выбарчай акрузе №66 на першым паседжанні старшынёй камісіі быў абраны Пугач А.С. (з’яўляецца старшынёй Жодзінскага гарсавета дэпутатаў). У сваім выступе ён адзначыў: “Паралельна стварэнню АВК створаны і гарадскі штаб па правядзенні выбараў, з якімі мы будзем працаваць сумесна, каб належна правесці выбары”.
Вынікі фармавання акруговых выбарчых камісій
Па нашай інфармацыі ў склад створаных акруговых выбарчых камісій ўвайшлі наступныя прадстаўнікі палітычных партый:
Табліца складу прадстаўнікоў апазыцыйных палітычных партый у акруговых выбарчых камісіях пад час выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў у 2008г.
| Партыя БНФ/ ГА БНФ “Адраджэньне” | АГП | ПКБ | БСДП (Г) | БСДГ |
| Вылучана 51 | Вылучана 50 | Вылучана18 | Вылучана15 | Вылучана2 |
г. Мінск | 2 | 1 | 4 | 1 | 0 |
Мінская вобл. | 2 | 3 | 2 | 2 | 0 |
Віцебская вобл. | 1 | 1 | 2 | 2 | 0 |
Гомельская вобл. | 0 |
| 3 | 0 | 0 |
Гродненская вобл. | 0 | 1 | 1 | 0 | 0 |
Брэсцкая вобл. | 2 | 2 | 1 | 1 | 0 |
Магілёўская вобл. | 1 | 0 | 1 | 0 | 0 |
Высновы:
Фармаванне акруговых выбарчых камісій адбывалася фармальна: кандыдатуры вылучаныя ў камісіі не абмяркоўваліся і не запрашаліся на пасяджэнні, ім не паведамлялася аб выніках разгляду іх кандыдатур.
Як і ў папярэднія выбарчыя кампаніі засталіся не зразумелымі крытэры адбору прэтэндэнтаў у склад выбарчых камісій. Адсутнасць такіх ясна сфармуляваных крэтараў дазваляе мясцовым органам улады (аблвыканкамам і аблсаветам) ствараць акруговыя камісіі, сыходзячы з прынцыпу падкантрольнасці.
Трэба адзначыць, што грамадзяне, якім адмовілі ў уваходжанні ў склад акруговых камісій, фактычна пазбаўлены магчымасці абскардзіць рашэнне органаў, якія стварылі камісіі, у тым ліку і ў судовым парадку. У адпаведнасці з часткай 4-й арт.122 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь рашэнні мясцовых органаў улады могуць быць абскарджаны ў судовым парадку. Аднак, на практыцы суды не прымаюць падобныя скаргі да сваей вытворчасці.
У большасці выпадкаў (у чатырох з шасці абласцей) на сумесныя пасяджэнні аблвыканкамаў і аблсаветаў не былі дапушчаны прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, дэмакратычных партыяў і СМІ. Такім чынам, паўтарылася практыка папярэдніх выбарчых кампаній, калі такія важныя мерапрыемствы выбрачай кампаніі як фармаванне акруговых камісій праходзіць непразрыста, без удзелу прадстаўнікоў грамадскасці.
У шэрагу выпадкаў удзельнікам маніторынгу прадстаўнікамі аблвыканкамаў было адмоўлена ў азнаямленні з пратаколамі працоўных калектываў аб вылучэнні прадстаўнікоў у склад акруговых выбарчых камісій.
Як станоўчы факт можна адзначыць павялічэнне колькасці прадстаўнікоў апазіцыйных партый і грамадскіх аб’яднанняў, якія ўвашлі ў склад акруговых выбарчых камісій. Так, пад час папярэдніх выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў у 2004 г. у склад акруговых выбарчых камісій увайшлі 22 прадстаўніка апазіцыйных партый і аб’яднанняў, а ў гэтым годзе ў склад акруговых камісій патрапіла 38 прадстаўнікоў палітычных партый, якія ўваходзяць у АДС, што склала 32% ад вылучаных імі (118 чалавек) і 2,2% ад увайшоўшых у склад камісій.
Табліца складу прадстаўнікоў апазіцыйных палітычных партый у акруговых выбарчых камісіях пад час выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў у 2004г.
| Партыя БНФ | АГП | ПКБ | БСДП (НГ) | БСДГ | Партыя Працы 26 |
| Вылучана 50 | Вылучана 61 | Вылучана78 | Вылучана 80 | Вылучана23 |
|
г. Мінск | 1 | 0 | 4 | 0 | 0 | 0 |
Мінская вобл. | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 |
Віцебская вобл. | 0 | 0 | 6 | 0 | 0 | 0 |
Гомельская вобл. | 0 | 0 | 5 | 0 | 0 | 0 |
Гродненская вобл. | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 |
Брэсцкая вобл. | 1 | 0 | 4 | 1 | 0 | 0 |
Магілёўская вобл. | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 |
Трэба адзначыць, што палітычныя партыі, якія ўваходзяць у АДС, прапанавалі ўключыць па аднаму прадстаўніку ў склад кожнай акруговай камісіі. Імі быў складзены спіс са 110 прэтэндэнаў у камісіі. Гэтая патрабаванне разглядалася як мінімальная ўмова апазіцыйных партый у галіне дэмакратызацыі выбарчага працэсу, аднак яно засталося не выкананым.
Акруговыя выбарчыя камісіі былі створаныя без шырокага прадстаўніцтва ўсіх суб’ектаў выбарчага працэсу.
Як і пад час папярэдніх выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, большасць членаў акруговых выбарчых камісій прадстаўляюць сябры праўрадавых палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў (КПБ, РГА “Белая Русь”, БРСМ), прадстаўнікі органаў, якія стварылі камісіі, члены працоўных калектываў. Пры гэтым у большасці выпадкаў старшынямі камісій, намеснікамі старшыняў і сакратарамі акруговых выбарчых камісій абраныя прадстаўнікі мясцовых органаў улады, кіраўнікі дзяржаўных прадпрыемстваў і ўстановаў.
Удзельнікамі маніторынгу адзначаюцца факты стварэння “штабоў па правядзенні выбараў” і “рабочых груп”, створаных пры органах мясцовых выканаўчых уладаў. Варта адзначыць, што выбарчым заканадаўствам не прадугледжана стварэнне такіх органаў, не вядомыя таксама іх паўнамоцтвы і кампетэнцыя. Стварэнне дадзеных органаў выклікае закалапочанасць тым, што яны могуць выкарыстоўвацца мясцовымі выканаўчымі органамі ўлады ў мэтах кантролю над выбарамі.
Такім чынам, працэдура фармавання выбарчых камісій засталася нязменнай, органы ўлады не прадэманстравалі змены ў сваім падыходзе па фармаванні камсіяў. Акруговыя выбарчыя камісіі не прадстаўляюць шырокія колы грамадства, усіх удзельнікаў выбарчага працэсу. Прадстаўленне апазіцыйных партый у складзе камісіяў па-ранейшаму залежыць ад волі мясцовай улады, а сама працэдура фармавання з’яўляецца закрытай для грамадзянскай супольнасці.