Орша: Сябра Партыі БНФ Ганна Леўчанкова падала ў акруговую камісію спіс ініцыятыўнай групы
https://spring96.org/be/news/22971
2008
2008-07-22T11:47:26+0300
2008-07-22T11:47:26+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
На Аршаншчыне пачаўся працэс вылучэньня кандыдатаў у дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў НС РБ. 21 ліпеня ў акруговую камісію № 27 спіс ініцыятыўнай групы перадала сябра Партыі БНФ Ганна Леўчанкова. У складзе групы 30 чалавек, якія прадстаўляюць Партыі БНФ, АГП, ПКБ. Ёсьць і беспартыйныя ўдзельнікі. Група ўлічаная ў журнале пад нумарам 1. На працягу 5 дзён акруговая камісія павінна прыняць рашэньне аб яе рэгістрацыі.
Працягваецца працэс вылучэньня назіральнікаў у акруговыя камісіі. 19 ліпеня прадстаўнік БХК Мікалай Дзямідаў быў зарэгістраваны назіральнікам у Аршанскай Дняпроўскай акруговай выбарчай камісіі № 27.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"