На працягу сёньняшняга дня лідэр арганізацыі “Персьпектыва” Анатоль Шумчанка павінен выйсьці са сьледчага ізалятара.
https://spring96.org/be/news/2282
2005
2005-03-31T10:00:00+0300
2005-03-31T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Паводле папярэдняй інфармацыі, атрыманай ПЦ “Вясна”, сьледчы па справе Анатоля Шумчанкі вынес пастанову пра зьмену меры стрыманьня з утрыманьня пад вартай на падпіску аб нявыезьдзе ў сувязі “са зьмяніўшыміся абставінамі справы”.
Нагадаем, што А. Шумчанка быў арыштаваны 1 сакавіка за ўдзел у акцыі пратэста прадпрымальнікаў і асуджаны на 10 сутак адміністратыўнага арышту. 11 сакавіка А. Шумчанка быў пераведзены ў СІЗА г. Мінска ў сувязі з тым, што яго абвінавацілі ў зьбіцьці сукамерніка. Абвінавачаньне прад’яўлена па арт. 339 ч.1 Крымінальнага Кодэкса – хуліганства.