Cтаршыня Слонімскай арганізацыі Партыі БНФ Iван Бедка абвінавачаны ў распаўсюдзе ўлётак
https://spring96.org/be/news/2273
2005
2005-03-30T10:00:00+0300
2005-03-30T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пра гэта паведаміла прэс-служба Партыі БНФ
Слонiмская арганiзацыя Партыi БНФ правяла 26 сакавіка санкцыянаваны мiтынг, прысьвечаны Дню Незалежнасьці. Акцыя прайшла арганiзавана й пад пiльным наглядам праваахоўных органаў. Падчас правядзеньня затрыманьняў не было.
Аднак 29 сакавiка ў мясцовы РАУС быў выклiканы старшыня Слонімскай арганізацыі Iван Бедка, якi падаваў заяўку на правядзеньне мiтынгу. На яго быў складзены пратакол за распаўсюд улётак згодна артыкулу 172, ч.3 КААП. Самае цiкавае ў тым, што Бедка ўлётак не раздаваў. Гэта, мабыць, спроба міліцыі разьлiчыцца зь iм за мiнулы год, калi, нягледзячы на два складзеныя пратаколы, судзьдзя вынес Бедку толькi папярэджаньне.