Прадстаўнік афіцыйнай дэлегацыі ў ААН Алейнікаў назваў беларускіх праваабаронцаў «представителями воинствующих неправительственных организаций»
https://spring96.org/be/news/2270
2005
2005-03-29T10:00:00+0300
2005-03-29T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
29 сакавіка сьпецыяльны дакладчык па правах чалавека ў Беларусі пры Камітэце па правах чалавека ААН Адрыян Севярын прадставіў свой даклад па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Даклад утрымлівае крытыку беларускіх уладаў па шэрагу пазіцыяў, што тычацца сітуацыі з захаваньнем правоў чалавека ў Беларусі, а таксама шэраг рэкамендацыяў да беларускага ўраду і міжнароднай супольнасьці.
Прадстаўнік беларускай дэлегацыі ў ААН Алейнікаў у адказ на даклад выступіў у духу часоў халоднай вайны, не прызнаўшы відавочных парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі і назваўшы прадстаўнікоў беларускіх няўрадавых арганізацыяў «представителями воинствующих неправительственных организаций», якія актыўна распаўсюджваюць пра Беларусь няпраўду.