viasna on patreon

“Вярхоўны Суд Беларусi пастанавiў злiквiдаваць Аб’яднанне беларускiх скаўтаў. З адпаведным пазовам у Вярхоўны Суд звярнулася Мiнiстэрства юстыцыi”, – паведамляе прэс-служба НДА.

2005 2005-03-29T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рашэнне злiквiдаваць Аб’яднанне беларускiх скаўтаў Вярхоўны Суд пад старшынствам А.Забары прыняў 25-га сакавiка – у Дзень Волi. Прэтэнзii Мiнюста да аб’яднання – традыцыйныя для ўсiх грамадскiх аб’яднанняў: праблемы з юрыдычным адрасам, нелегiтымнасць Сойма, праведзенага ў 2002 годзе, прызнанага незаконным з-за недастатковай колькасцi зарэгiстраваных структурных адзiнак. Канцлер АБС Кастусь Хадыка, якi прадстаўляў грамадскае аб’яднанне ў судзе, не пагадзiўся з высунутымi прэтэнзiямi i заявiў аб немэтазгоднасцi змагання з Мiнюстам, якi вiдавочна ператварыўся “ў карны орган”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства