viasna on patreon

Канстанцін Кароль асуджаны на 5 сутак, нягледзячы на тое, што ўрачы паставілі яму дыягназ: “чэрапна-мазгавая траўма”

2005 2005-03-28T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыня суда Цэнтральнага раёну г. Мінску Мікалай Самасейка вынес рашэньне пакараць арыштам на 5 сутак Канстанціна Караля, удзельніка акцыі 25 сакавіка. Старшыня раённага суда, выносячы такое пакараньне, нават ня ўлічваў, што К. Каралю дактары паставілі дыягназ “чэрапна-мазгавая траўма” – вынік зьбіцьця ў “аўтазаку” пасьля затрыманьня. У суботу, 26 сакавіка, у сьпецпрыёмнік на Акрэсьціна была выкліканая “хуткая дапамога”, якая даставіла К.Караля ў бальніцу, дзе быў пастаўлены дадзены дыягназ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства