Рэдактара крычаўскай недзяржаўнай газеты "Вольны горад" С.Няроўнага выклікалі ў пракуратуру
https://spring96.org/be/news/2237
2005
2005-03-25T10:00:00+0200
2005-03-25T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Рэдактар крычаўскай недзяржаўнай газеты "Вольны горад" Сяргей Няроўны быў выкліканы ў раённую пракуратуру, дзе ў яго ўзялі тлумачэнні наконт друкаванай прадукцыі: улёткі з ягоным партрэтам, заклікам паехаць у Мінск і падтрымаць 25 сакавіка акцыю А.Клімава. С.Няроўны патлумачыў, што ўпершыню бачыць гэтую ўлётку і не мае да яе ніякага дачынення, але матэрыялы пра А.Клімава яго выданне друкавала. З'яўленне ўлёткі ён назваў "правакацыяй". Рэдактар незалежнага выдання заклікаў крычаўскую пракуратуру разабрацца ў складзенай сітуацыі, паведаміла БАЖ.