Дзень волі 25 сакавіка моладзь Партыі БНФ распачала правядзеньнем акцыі па разьвешваньню бел-чырвона-белых стужак на дрэвах у цэнтры Менску.
https://spring96.org/be/news/2234
2005
2005-03-25T10:00:00+0200
2005-03-25T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя пачалася ў палову на трэцяй гадзіны раніцы, стужкі разьвешваліся на Плошчы Перамогі, Кастрычніцкай плошчы і на прашпекте Скарыны.
Прыкладна праз паўгадзіны пасьля пачатку акцыі, трох яе удзельнікаў затрымалі супрацоўнікі міліцыі і адвезьлі ў РУУС Цэнтральнага раёна. Аднаго актывіста адразу адпусьцілі, на дзьвух астатніх склалі пратаколы аб парушэньні арт. 143.2 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэньнях. Акрамя таго, аднаму зь удзельнікаў акцыі міліцыянты парвалі пашпарт.А сёмай гадзіне затрыманыя былі адпушчаны на волю.