У Гомелі затрымалі актывістаў незарэгістраванага моладзевага руху “Лімон”
https://spring96.org/be/news/2225
2005
2005-03-24T10:00:00+0200
2005-03-24T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
23 сакавіка ў Гомелі каля ўнівэрсытэту імя Францішка Скарыны старшы лейтэнант міліцыі Чучвага з напарнікам затрымаў студэнтку Юлю Сівец ды маладога рабочага Аляксандра Гехта, паведаміла Радыё Свабода.
Іх абвінавацілі ў распаўсюдзе ўлётак незарэгістраванага маладзёвага руху “Лімон”, зьмест якіх нібыта наносіць шкоду дзяржаўнаму і грамадзкаму парадку.
Ва ўлёткіх з гумарам апавядалася пра першую гадавіну дзейнасьці “Лімону”. У актыве арганізацыі – правядзеньне грамадзкага галасаваньня пра трэці тэрмін прэзыдэнцтва, акцыі “Галя, я вярнуўся!”, распаўсюд адмысловых улётак з нагоды інаўгурацыі прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Юшчанкі ды іншыя.
Гадавіна руху “Лімон” прыпадае акурат на 1 красавіка – Дзень сьмеху.