Прад’яўлена абвінавачаньне лідэру арганізацыі прадпрымальнікаў «Перспектыва» Анатолю Шумчанку
https://spring96.org/be/news/2206
2005
2005-03-18T10:00:00+0200
2005-03-18T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Абвінавачаньне прад’яўлена па арт. 339 ч.1 Крымінальнага Кодэкса – хуліганства. Тэрмін утрыманьня пад вартай
А.Шумчанкі працягнуты на “перыяд правядзеньня дазнаньня”.
Праваабарончы цэнтр “Вясна” лічыць арышті ўзбуджэньне крымінальнай справы супраць А. Шумчанкі цалкам палітычна матываваным.
Нагадаем, што А. Шумчанка быў арыштаваны 1 сакавіка за ўдзел у акцыі пратэста прадпрымальнікаў і асуджаны на 10 сутак адміністратыўнага арышту. 11 сакавіка А. Шумчанка быў пераведзены ў СІЗА г. Мінска ў сувязі з тым, што яго абвінавацілі ў зьбіцьці сукамерніка.