Лідэры Маладога фронту Зьміцер Дашкевіч і Артур Фінькевіч арыштаваныя на 15 сутак.
Суддзя суда Цэнтральнага р-ну г. Мінска Бычко ў выніку разгляду адміністратыўных справаў, прызнаў лідэраў Маладога фронту Зьміцера Дашеквіча і Артура Фінькевіча вінаватымі і ў парушэньні ч. 2 арт. 167.1 КаАП Рэспублікі Беларусь і падверг абодвух адміністратыўнаму арышту тэрмінам на 15 сутак.
Пры гэтым, па словах відавочцаў, суддзя праігнараваў заяўленыя З. Дашкевічам і А. Фінькевічам хадайніцтвы аб удзеле пры разглядзе справы адвакатаў, а таксама не дапусьціў у судовую залю сябраў Маладога фронту, якія прыйшлі падтрымаць сваіх сяброў. Такім чынам суддзя Бычко парушыў канстытуцыйнае права З. Дашкевіча і А. Фінькевіча на абарону і фактычна правёў закрытае судовае паседжаньне.
Варта нагадаць, што гэта ўжо не першы выпадак, калі суддзя Бычко не задавальняе хадайніцтвы аб удзеле пры разглядзе адміністратыўных справаў адвакатаў ці прадстаўнікоў. Так, падчас разгляду адміністратыўнай справы лідэра АГП Марыны Багдановіч, якая была затрымана падчас паравядзеньня акцыі пратэсту прадпрымальнікаў 1 сакавіка гэтага году, суддзя Бычко, у парушэньне патрабаваньняў арт. 62 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, не дапусьціў да ўдзелу пры разглдязе справы прадстаўніка М. Багдановіч, праваабаронцу Барыса Звоскава.
Нагадаем, што Зьміцер Дашкевіч і Артур Фінькевіч былі затрыманыя сёньня асобамі ў цывільным на Кастрычніцкай плошчы г. Мінска “па падозраньні” у арганізацыі акцыі з нагоды Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь