Заяву аб звальненьні па ўласным жаданьні быў вымушаны напісаць Павел Усаў, лідар гарадзкой арганізацыі “Маладыя сацыял-дэмакраты”, абласной -- “Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя “Грамада” і адначасова выкладчык кафедры паліталогіі і сацыялогіі Магілёўскага дзяржуніверсітэту.
https://spring96.org/be/news/2199
2005
2005-03-15T10:00:00+0200
2005-03-15T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Перад гэтым выкладчык ужо атрымаў два папярэджанні: адно -- за тое, што балатаваўся ў дэпутаты палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу, другое – за тлумачальную працу са студэнтамі, у якой спадар Усаў заклікаў іх прыходзіць на выбарчыя ўчасткі толькі ў дзень выбараў.
Грамадскаму актывісту таксама паведамілі, што абарона кандыдацкай дысертацыі, да якой ён зараз рыхтуецца, таксама будзе праблематычнай.
Звальненне не стала для выкладчыка нечаканасцю. Здзівіла толькі, што прыйшлося яно на сярэдзіну навучальнага году.
Паводле http://www.belngo.info