Анатоль Шумчанка будзе знаходзіцца ў СІЗА да прад’яўленьня абвінавачаньня.
https://spring96.org/be/news/2198
2005
2005-03-15T10:00:00+0200
2005-03-15T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
14 сакавіка ў РУУС Маскоўскага раёну г. Мінска адбыўся чарговы допыт па ўзбуджанай крымінальнай справе супраць Анатоля Шумчанкі -- лідэра прадпрымальнікаў, старшыні РГА “Перспектыва”. У ходзе допыту афіцыйнае абвінавачаньне Шумчанку прад’яўлена не было, але пракурор Маскоўскага раёну санкцыянаваў ўтрыманьне старшыні РГА “Персьпектыва” пад вартай на працягу яшчэ 7 дзён -- да прад’яўленьня абвінавачаньня.
Такім чынам А. Шумчанка будзе знаходіцца пад вартай на працягу 10 дзён. Пасьля, у адпаведнасьці з нормамі Крымінальна працэсуальнага Кодэксу, Шумчанку павінна быць прад’яўлена абвінавачаньне альбо ён мусіць быць вызвалены.
На дадзеным момант А. Шумчанка знаходзіцца ў СІЗА г. Мінска па вуліцы Валадарскага.