viasna on patreon

Гродне зачынены інтэрнэт-форум за крытыку Лукашэнкі

2005 2005-03-14T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміў сайт Беларускай асацыяцыі журналістаў
У Гродна зачынены інтэрнэт форум, размешчаны па адрасе forum.grodno.by, - паведаміў 11 сакавіка інфармацыйны інтэрнэт-рэсурс www.bybanner.com. Рэсурс размяшчаўся на вэб-сайце гродзенскага аддзялення РА "Белтэлекам" і меў папулярнасць карыстальнікаў інтэрнэту горада: яе штодня праглядалі 2000 унікальных наведніка. Старонкі форуму былі знішчаныя. Кіраўніцтва "Белтэлекама" прапанавала адміністратару аддзела "Гарадзенскі форум" Аляксею Радсу звольніцца з пасады па ўласнаму жаданню. Прычынай прапанаванага звальнення Аляксей Радс лічыць адзін з раздзелаў "Гродзенскага форуму", які прысвечаны паўторным выбарам у парламент па Гарадзенскай-Цэнтральнай выбарачай акрузе №52, а таксама тэмы "Аб Еўропе і РБ", "Наш прэзідэнт. Хто ён?", "О пропаганде как таковой", "Жалезная заслона" ды іншыя.
Як паведаміў кіраўнік цэха сервіснага абслугоўвання Валерый Шымак, раздзел "Гарадзенскі форум" закрыты часова, па прычыне адсутнасці мадэратара, які раптам звольніўся. Як сказаў Валерый Шымак, на "Гарадзенскім форуме" было распрацавана каля тысячы розных тэмаў, і менавіта мадэратар павінен займацца іх стварэннем, сачыць за развіццём дыскусіі, выдаляць нелітаратурныя словы. Паколькі такога супрацоўніка няма, нібыта таму няма і "Форуму".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства