Андрэй Клiмаў: «За мяжой стан майго здароўя толькi пагоршыўся»
15 мая — тры месяцы, як выйшаў на свабоду палiтык Андрэй Клiмаў. Днямi ён вярнуўся з-за мяжы, дзе праходзiў медыцынскае абследаванне. Роўна месяц таму, калi Андрэй Клiмаў знаходзiўся ў адной з замежных клiнiк, мы звязалiся з iм па тэлефоне. "Здароўе дрэннае, — распавёў тады палiтык. — Усё аказалася куды горш, чым я чакаў. Турма — не санаторый, але на гэты раз здароўе я падарваў канчаткова. У Беларусь вярнуся, як толькi адчую сябе лепш".
Праўда, на той час Андрэй Клiмаў папрасiў не агалошваць iнфармацыю аб сваiм лячэннi да вяртання ў Мiнск. I вось днямi палiтык прыехаў дадому.
— Не буду казаць, дзе канкрэтна я знаходзiўся, аднак мне параiлi на нейкi час змянiць клiмат, — расказвае Андрэй КЛIМАЎ. — Зараз у Мiнску працягваю папярэднi курс абследавання. Даюць аб сабе ведаць усе старыя хваробы пасля арышту, зняволення i, суадносна, стрэсу.
— Што кажуць урачы?
— Прапiсалi дамашнi пасцельны рэжым. Самаадчуванне такое, што пакуль мяне нiчога не цiкавiць. Нават спiртныя напоi ўрачы катэгарычна забаранiлi ўжываць у любых дозах. Дарэчы, як аказалася, змена клiмату i знаходжанне за мяжой толькi пагоршылi мой стан здароўя. Таму i вярнуўся ў Мiнск.
— Якiя блiжэйшыя планы?
— Зараз у рабоце мая новая кнiга, i, як толькi паправiцца здароўе, адразу ж арганiзую яе прэзентацыю.
Iнфармацыя па справе
Нагадаем, што вядомага палiтыка Андрэя Клiмава датэрмiнова вызвалiлi з мазырскай калонii 15 лютага.
Апазiцыйны лiдэр, дэпутат Вярхоўнага Савета 13-га склiкання Андрэй Клiмаў быў арыштаваны 3 красавiка 2007 года за апублiкаваныя ў iнтэрнеце публiцыстычныя артыкулы. Супраць палiтыка была ўзбуджана крымiнальная справа па артыкуле 361 ч.3 КК РБ "Заклiкi да змены канстытуцыйнага строю, якiя ажыццяўлялiся з дапамогай СМI".
У iзалятары ў палiтыка адбыўся сардэчны прыступ. 1 жнiўня на практычна закрытым судзе Клiмаў быў асуджаны на 2 гады зняволення ў калонii строгага рэжыму.
Раней палiтык правёў чатыры гады ў турме па абвiнавачванні ў эканамiчных злачынствах, а таксама быў асуджаны на 15 месяцаў зняволення ("хiмii") за арганiзацыю вулiчных акцый пратэсту. Праваабарончая арганiзацыя Amnesty International прызнала Андрэя Клiмава вязнем сумлення.