Прадпрымальніку з Рэчыцы прысудзілі 10 сутак за страйк
https://spring96.org/be/news/2184
2005
2005-03-04T10:00:00+0200
2005-03-04T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
3 скавіка судзьдзя Рэчыцкага раённага суду Сьвятлана Пырх пастанавіла арыштаваць прадпрымальніка Леаніда Невара на 10 сутак нібыта за дробнае хуліганства і непадпарадкаваньне міліцыі, паведаміла Радыё Свабода.
Спадар Невара з высокаю тэмпэратурай і хворым сэрцам зьмясьцілі ў тую ж камэру ізалятара, дзе ён ужо правёў суткі да суду і атрымаў моцную прастуду. У вокнах камэры замест шкла – поліэтыленавая плёнка. Тэмпэратура ўнутры камэры амаль не адрозьніваецца ад вонкавай, блізкая да нулю.
Родныя арыштаванага прадпрымальніка лічыць, што судзьдзя Сьвятлана Пырх і ахоўнікі робяць усё дзеля таго, каб канчаткова падарваць здароўе Леаніда Невара як лідэра рэчыцкіх прадпрымальнікаў.