viasna on patreon

Асуджаныя ўдзельнікі акцыі пратэсту прадпрымальнікаў у Менску: Анатоль Шумчанка арыштаваны на 10 сутак, Марына Багдановіч атрымала штраф 200 базавых адзінак

2005 2005-03-02T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд Цэнтральная раёну г. Менску пакараў удзельніцу акцыі пратэсту прадпрымальнікаў Марыну Багдановіч штрафам у памеры 200 базавых адзінак (4 мільёны 800 тысячаў рублёў ці болей за 2 тысячы даляраў США). Суд прызнаў жанчыну вінаватай у парушэньні арт. 167.1 КаАП РБ – парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў.

Суд Цэнтральнага раёну сталіцы таксама вынес рашэньне пакараць кіраўніка грамадзкага аб’яднаньня “Персьпектыва” Анатоля Шумчанку 10 суткамі адміністратыўнага арышту па тым жа артыкуле – за парэшэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў – за ўдзел у акцыі пратэсту прадпрымальнікаў у Менску 1 сакавіка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства