viasna on patreon

Прадпрымальнік прайграў зыск супраць Гродзенскага тэлебачання

2005 2005-03-02T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адхілены зыск Мікалая Аўтуховіча да Гродзенскага тэлебачання, журналісткі Вольгі Максімчык і падатковай інспекцыі па Гродзенскай вобласці. Такое рашэнне прыняла 28-га лютага суддзя Ленінскага раёна Гродна Наталля Собалева. Прадпрымальнік збіраецца абскарджваць судовае рашэнне ў вышэйшых інстанцыях.

Прадпрымальнік сцвярджае, што тэлеканал зняважыў яго гонар і годнасць ў тэлевізійным сюжэце, які быў тройчы паказаны 28-га і 29-га верасня 2004 г. У прыватнасці, прадпрымальнік мае прэтэнзіі да аўтаркі сюжэта, журналісткі Вольгі Максімчык, якая паставіла пад сумнеў дабрачынную дапамогу Аўтуховіча дзіцячаму дому, а таксама заявіла, што прадпрымальнік хавае цца ад падаткаў, якія павінны ісці на "рэальнае" ўтрыманне дзяцей.

Першапачаткова зыск быў пададзены толькі супраць Гродзенскага тэлебачання, але суддзя прыцягнула ў якасці адказчыкаў таксама аўтарку Вольгу Максімчык і падатковую інспекцыю Гродзенскай вобласці, бо журналістка заявіла, што рабіла сюжэт на падставе звестак з гэтай установы. Кампенсацыю маральнай шкоды ў 40 мільёнаў рублёў Мікалай Аўтуховіч запатрабаваў ад трох адказчыкаў разам. (Служба маніторынга ГА ”Беларуская асацыяцыя журналістаў”)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства