viasna on patreon

Маладафронтаўцаў зноў штрафуюць

2008 2008-03-24T15:28:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

На паседжаньні камісіі па справах непаўнагадовых салігорскага выканкаму 24 сакавіка было прынята рашэньне пакараць штрафам актывістаў моладзевага нацыянальнага руху Хрысьціну Самойлову,Рыгора Астапеню і Івана Шылу ды ягонага бацьку Ўладзімера.

Такім чынам, за ўдзел у акцыі салідарнасьці з асуджанымі прыдпрымальнікамі, Хрысьціна Самойлава і Іван Шыла атрымалі па 875 тысяч бел.рублёў, Рыгор Астапеня-700 тысяч бел.рублёў, бацька Ільлі і Івана Шылаў,Уладзімер за "кепскае выхаваньне дзяцей" мусіць сплаціць штраф у 525 тысяч бел. рублёў.

Нагадаем,што салігорскія маладафронтаўца ў лістападзе былі пакараны штрафамі, агульны памер якіх склаў 5 млн. бел.рублёў, актывісты. праўда, дамагліся праз суд скасаваньне паловы ад гэтай сумы.
Бліжэйшым часам адбудуцца новыя паседжаньні, дзе будуць зноў разглядацца справы Самойловай, шылаў, Астапені за ўдзел у мітынгу ў абарону сацыяльных гарантый 2 сакавіка, які быў жорстка разагнаны мясцовай міліцыяй і менскія спэцназам, ды ўдзел ва ўчорашняй сьвяточнай дэманстрацыі ў Менску, прысьвечанай Дню Волі: у пастарунках апынуліся 5 салігорскіх маладафронтаўца: браты Шылы, Рыгор Астапеня, Хрысьціна Самойлава, Максім Глухаў. У дачыньні да кожнага складзены пратакол за парушэньне 23.34 артыкулу адміністрацыйнага кодэксу-парушэньне парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства