viasna on patreon

У Швецыі абвешчана кампанія за свабоду асацыяцый у Беларусі

2008 2008-03-31T15:43:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ugla.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя 193

Акцыя 193

Галоўнымі мэтамі міжнарожнай акцыі «Кампанія 193.1 – за свабоду асацыяцый у Беларусі», абвешчанай шведскай дэмакратычнай арганізацыяй “Шведская ініцыятыва па правах чалавека” і праваабаронцам Алесем Бяляцкім, з’яўляецца актывізацыя ўвагі шведскіх палітыкаў і грамадскасьці да недапушчальных абмежаваньняў свабоды асацыяцый у Беларусі, а таксама маральная і матэрыяльная падтрымка беларускіх арганізацый, якія пацярпелі ў выніку сваёй дзейнасьці ад дзяржавы.


Платформа «Кампаніі 193.1» ўключае наступныя пункты:
«Кампанія 193.1» выказвае сваю падтрымку арганізацыям, якія пацярпелі ад ганеньняў беларускага рэжыму, асабліва ліквідаваным арганізацыям, якія вымушаныя зараз працаваць нелегальна.


«Кампанія 193.1» заклікае беларускія ўлады гарантаваць свабоду асацыяцый у Беларусі згодна Дэкларацыі правоў чалавека ААН і неадкладна адмяніць артыкул 193.1 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь (незаконная арганізацыя дзейнасьці грамадскага аб’яднаньня, рэлігійнай арганізацыі або фонду, або ўдзелу ў іх дзейнасьці).


«Кампанія 193.1» заклікае ўрады дэмакратычных краін звярнуць увагу на недапушчальныя абмежаваньні свабоды асацыяцыі у Беларусі і патрабаваць адмены артыкула 193.1.


«Кампанія 193.1» збірае сродкі для праектаў у падтрымку свабоды асацыяцыі ў Беларусі. Усе сабраныя сродкі цалкам будуць накіраваныя ў першую чаргу на пректы падтрымкі дзейнасьці ліквідаваных арганізацый. Якія працуюць на дэмакратыю і правы чалавека.


У межах Кампаніі ў шведскай газеце “УНТ” з’явіўся артыкул Марціна Углы і Алеся Бяляцкага “Патрабуйце свабоду асацыяцый у Беларусі” (http://www2.unt.se/avd/1,1786,MC=2-AV_ID=735269,00.html),

інфармацыя была агучана шведскім радыё.

 

“Шведская ініцыятыва па правах чалавека” стварыла таксама відэаролік пра пераслед актывістаў незарэгістраваных арганізацыяў (Глядзець тут ), а фотаздымкі пацярпелых па артыкулу 193.1 змешчаны на сайце арганізацыі http://www.ostgruppen.se/193.html

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства