У Клецку аштрафавалі апазыцыянэра
Сябра Партыі БНФ і рэгіянальнага каардынатара “Руху за Свабоду” Сяргей Панамарова з Клецку міліцыя аштрафавала на 140 тысяч рублёў. Афіцыйная падстава – пражываньне ў Клецку без прапіскі.
Сяргей Панамароў паведаміў “Свабодзе”:
“Са мной гутарыў начальнік Клецкага РАУС Міхаіл Груша. Перадусім яго цікавіла, ці не я 25 сакавіка разьвесіў у Клецку бел-чырвона-белыя сьцягі ля будынку мясцовага райвыканкаму, вузла сувязі і Дома быту. Таксама Міхаіл Груша дапытваўся пра распаўсюджваньне ў райцэнтры газэты “Народная воля”. Міліцыянт абяцаў прад’явіць пазьней доказы маёй віны ў гэтым”.
Сяргей Панамароў – прадпрымальнік, выдавец і рэдактар незалежнага інфармацыйнага бюлетэня “Бойкі Клецк”. Сёлета быў двойчы аштрафаваны міліцыянтамі. У Клецку Сяргей Панамароў знаходзіцца па месцы працы і прапіскі сваёй жонкі Святланы.