viasna on patreon

Руйнаваньне пад выглядам рэстаўрацыі

2008 2008-03-28T15:01:10+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Старажытны замак можа быць выключаны са сьпісаў помнікаў гісторыі й культуры ЮНЭСКА. У Нясьвіскім замку працягваецца руйнаваньне. Навіны пра рэстаўрацыю выглядаюць, як паведамленьні ваеннага часу. Няма больш сьцяны, якая налічвае трыста гадоў.

Паводле навуковага кіраўніка аб'екта рэстаўрацыі Сяргея Друшчыца, сьцяну проста разабралі, бо тэхнічны стан быў кепскі. Цэгла, быццам бы, аказалася нядобраякаснаю. У дачыненьні да палацу Радзівілаў, сьцьвярджэньне пра танную й няякасную цэглу для пабудовы палацу гучыць сьмеша й прыкра.

Намесьнік старшыні Менскай гарадзкой арганізацыі аховы помнікаў Уладзімер Дзянісаў перасьцерагае, што такое разуменьне рэстаўрацыі прывядзе да таго, што помнік будзе выключаны са сьпісаў ЮНЭСКА.

Археоляг па прафэсіі Ніна Здановіч цяпер на выкладчыцкай працы. Яна кажа, што цяжка зацікавіць цяперашнюю беларускую моладзь помнікамі архітэктуры, бо яны ня маюць аўры аўтэнтычнасьці. А вінаватыя ў гэтым менавіта рэстаўратары.

Здановіч: Некалі ў Мірскім замку плянавалі ў адну зь вежаў 16 ст. паставіць хуткасны ліфт. Для мяне быў шок. Навошта?! Як бы мы глядзелі на Мірскі замак з хуткасным ліфтам?! Я не прымаю такога прафэсіяналізму ў рэстаўрацыі. Немагчыма будзе крануць душу экскурсанта. Хіба ж не маглі ў Італіі аднавіць Калізей, выкарыстоўваючы сучасныя матэрыялы? Зрабіць цацачку. Але не, аўра – гэта галоўнае. Захавайце і ўмацуйце тое, што ёсьць. І дайце магчымасьць адчуць людзям, якія прыйдуць праз 10-20-30 гадоў, што гэта старажытнасьць. Задача сучаснасьці захаваць тое, што не дабілі калізіі ХХ ст. На жаль, цяпер захаваньнем спадчыны кіруюць не навуковыя падыходы, нават не эмоцыі, а грошы. Камэрцыйныя падыходы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства