viasna on patreon

Вадзіма Башчэўскага выклікаюць на допыт у КДБ

2008 2008-03-28T12:31:06+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сёньня а 10 раніцы Баршчэўскі быў выкліканы ў абласную управу да старшага сьледчага Івана Маскалёва, які ўчора праводзіў ператрус ў ягонай кватэры. Больш за гадзіну Вадзім Баршчэўскі настойваў, каб у якасьці грамадзкага прадстаўніка на допыт быў дапушчаны праваабаронца і журналіст Валер Шчукін. 

Сьледчы катэгарычна адмовіўся, каб Шчукін прысутнічаў на допыце і прапанаваў Баршчэўскаму наняць адваката. Журналіст сказаў, што будзе шукаць адваката сам, і толькі калі з адвакатам будзе заключана дамова, ён прыйдзе да допыт у КДБ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства