viasna on patreon

БАЖ накіраваў афіцыйны зварот у Пракуратуру РБ

2008 2008-03-27T19:46:51+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сёння грамадскае аб’яднанне «Беларуская асацыяцыя журналістаў» звярнулася да генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Рыгора Васілевіча з просьбай «зрабіць усе прадугледжаныя законам захады», каб спыніць масавыя ператрусы ў кватэрах журналістаў і офісах недзяржаўных СМІ, а таксама пераслед журналістаў супрацоўнікамі праваахоўных органаў.

У заяве, якую сёння ГА «БАЖ» тэрмінова накіравала ў пракуратуру краіны, прыводзяцца факты ператрусаў, якія 27 сакавіка адбыліся ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Арганізацыя асабліва звяртае ўвагу генпракурора на тое, што з кватэр журналістаў забралі аргтэхніку, аўдыё — і відэаапаратуру, друкаваную прадукцыю, а некаторым журналістам да таго ж уручылі позвы ў КДБ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства