Затрыманьні моладзі ў Віцебску
Мітынг у цэнтры Віцебска, прысвечаны 90-годдзю ўтварэньня БНР, завяршыўся затрыманьнямі. Прыкладна ў 18-30 каля помніка Уладзіміру Караткевічу сабраліся прадстазнікі палітычных партый, грамадскіх арганізацый моладзь. За акцыяй пільна сачылі супрацоўнікі Кастрычніцкага РАУСа Віцебска.
Як паведаміў віцебскі праваабаронца Леанід Свецік, праз некаторы час моладзь узняла нацыянальны сцяг і спрабавала арганізаваць шэсьце па вуліцы. У гэты момант былі затрыманыя мясцовы лідэр Моладзі БНФ Аляксандр Кузняцоў, непаўнагадовыя Юля Міхайлоўская, Вікторыя і Крысьціна Чыж. Для складаньня пратаколаў іх даставілі ў Кастрычніцкі РАУС Віцебска.
Дарэчы, Аляксандра Кузняцова цягам дня ўжо затрымалі. Першы раз ён трапіў каля 13-00 гадзін дня ў Першамайскі РАУС,дзе пасьля праверкі пашпартных дадзеных яго папярэдзілі аб адказнасьць за ўдзел у несанкцыяеаваных мерапрыемствах.