viasna on patreon

Чатырох жодзінскіх актывістаў арыштавалі на сем сутак

2008 2008-03-24T18:49:37+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня ў Жодзінскім гарадзкім судзе разглядаліся адміністрацыйныя справы арганізатараў акцыі, прымеркаванай да сьвяткаваньня Дня Волі. Паўла Красоўскага, Юрася Жылку, Аляксандра Камароўскага і Юрыя Сілкіна, якіх абвінавацілі ў арганізацыі несанкцыянаванай акцыі, пакаралі арыштам на сем сутак кожнага.

Як стала вядома ПЦ “Вясна, пад час судовага паседжаньня, якая вяла Тацяна Трацюк,  у праваабаронцы Аляксея Лапіцкага забралі дыктафон, патлумачыўшы гэта забаронай рабіць аўдыёзапісы ў зале суда.

Нагадаем, што 23 сакавіка ў жодзінскім гарадзкім парку сабраліся каля паўсотні чалавек. Яны прайшлі калёнай да помніка “Героі жывуць вечна”. Дэманстранты ўсклалі кветкі і запусьцілі ў неба белыя і чырвоныя балёнікі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства