Міліцыянты папярэджваюць актывістаў
https://spring96.org/be/news/21011
2008
2008-03-24T16:46:03+0200
2008-03-24T16:46:03+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Да актывіста Руху “За Свабоду” з Кобрына Алеся Меха 23 сакавіка прыйшлі супрацоўнікі міліцыі Кобрынскага РАУС з патрабаваннем падпісаць дакументы, што актывіст папярэджаны аб адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу і распаўсюд газет без выходных дадзеных.
- Міліцыянты адмовіліся адказаць на мае пытанні, хто іх накіраваў і па якой прычыне яны прыйшлі менавіта да мяне, - паведаміў Алесь Мех. Актывіст адмовіўся падпісаваць дакументы.
У падобнай сітуацыі апынуліся і іншыя актывісты Руху.