За распаўсюд друкаваных выданьняў – 3 сутак арышту Шаблінскаму
https://spring96.org/be/news/21008
2008
2008-03-24T13:14:33+0200
2008-03-24T13:14:33+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
На 3 сутак адміністрацыйнага арышту пакараны моладзевы актывіст Іван Шаблінскі за распаўсюд незарэгістраваных перыядычных выданьняў. Ён быў затрыманы ўчора вечарам у Менску, калі раздаваў друкаваныя выданьні мінакам.
Як стала вядома ПЦ "Вясна", сёньня ў судзе Першамайскага раёну Мінска адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы. Шаблінскаму інкрымінавалі парушэньне артыкулу 23.34 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях і пакаралі 3 суткамі арышту.