viasna on patreon

Гамяльчане Кастусь Жукоўскі і Марыя Тульжанкова знаходзяцца ў ізалятары

2008 2008-03-15T16:12:38+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Затрыманыя 14 сакавіка ў Гомельскім гарадскім цэнтры культуры падчас канцэрту рок-гурта "NRM" актывіст апазіцыі Кастусь Жукоўскі і студэнтка мастацкай вучэльні Марыя Тульжанкова знаходзяцца ў ізалятары часавага ўтрымання.

 
Як паведамілі БелаПАН у Цэнтральным РАЎС Гомеля, на маладых людзей складзеныя пратаколы за дробнае хуліганства. Не выключана, што яны прабудуць у ізалятары да суду, які запланаваны на 17 сакавіка.

 
Аб падрабязнасцях свайго затрымання К.Жукоўскі распавёў БелаПАН. Па яго словах, ён распаўсюджваў сярод гледачоў віншавальныя паштоўкі з нагоды 90-годдзя БНР, якое будзе адзначацца 25 сакавіка. "Да мяне падбеглі двое ў міліцэйскай форме і двое - у цывільным, скруцілі рукі і пачалі валіць на падлогу. Я аказаў супраціў, таму што падумаў, што гэта бандыты", - растлумачыў Жукоўскі. Пасля затрымання.Жукоўскага даставілі ў Цэнтральны РАЎС.

 
У РАЎС разам з Жукоўскім супрацоўнікі міліцыі даставілі студэнтку мастацкай вучэльні Марыю Тульжанкову. Супрацоўнікі міліцыі адмаўляліся тлумачыць сябрам актывістаў матывы іх затрыманьня і не давалі ніякай інфармацыі. Прыкладна ў 00.30 маладых людзей пасадзілі ў міліцэйскі аўтамабіль і павезлі на агляд у наркалагічны дыспансер. Міліцыянеры адмовіліся ўзяць цёплыя рэчы для затрыманых. У гомельскага фатографа Паўла Міцкевіча які прыехаў у міліцыю супрацоўнікі міліцыі забралі фотаапарат і выдалілі падчас затрыманняў фатаграфіі, зробленыя пад час затрыманьня актывістаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства