viasna on patreon

Сяргею Парсюкевічу правялі вочную стаўку са “збітым” ім міліцыянтам

2008 2008-03-11T11:07:50+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/12s.jpg

Учора ў следчым ізалятары на вуліцы Валадарскага актывіста прадпрымальніцкага руху наведала адвакатка Вера Страмкоўская.

- Вочная стаўка майго падабароннага з Аляксандрам Дулубам – міліцыянтам, якога ён нібыта збіў на Акрэсціна – працягвалася да восьмай гадзіны вечара. Безумоўна, міліцыянт у прысутнасці следчага катэгарычна адмаўляў словы Парсюкевіча, аднак следчы ўсё адно вырашыў працягнуць допыт таксама і сёння.

Вера Страмкоўская кажа, што Сяргей Парсюкевіч працягвае настойваць на незаконнасці справы супраць яго.

- Апошнія дні ён правёў у так званым каранціне, кажа, што трохі прастыў, бо там вельмі халодна. У пятніцу, нягледзячы на пратэсты зняволенага, Сяргея пастрыглі, а сёння яго ўжо павінны перавесці ў камеру, дзе ён будзе знаходзіцца падчас следства.

Нагадаем, што супраць Парсюкевіча 31 студзеня была ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле 364 КК (“гвалт, альбо пагроза гвалту ў адносінах да работніка міліцыі”). Прадпрымальніку пагражае да шасці гадоў зняволення. Абвінавачванне зводзіцца да таго, што падчас адбыцця 15-суткавага арышту на Акрэсціна, Парсюкевіч нібыта збіў намесніка дзяжурнага ўстановы Аляксандра Дулуба.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства