Тэрмін разлікаў па зыску для «Новага Часу» падоўжаны
https://spring96.org/be/news/20800
2008
2008-03-05T14:07:17+0200
2008-03-05T14:07:17+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Суд Першамайскага раёна падоўжыў тэрмін «добраахвотнага разліку» выдаўцоў газеты «Новы Час» па зыску Мікалая Чаргінца да 7 сакавіка. Адпаведную заяву рэдакцыя падала ў суд на мінулым тыдні.
Як паведаміў прэс-службе ГА «БАЖ» шэф-рэдактар выдання Аляксей Кароль, у выдання ёсць шанец разлічыцца ў вызначаны тэрмін. Па яго словах, чытачы адгукнуліся на заклік аб дапамозе, апублікаваны ў папярэдніх нумарах выдання. Тым не менш, пакуль газета не разлічылася, яна не можа друкавацца, і таму на гэтым тыдні «Новы Час» зноў не выйдзе, — канстатаваў Аляксей Кароль.