viasna on patreon

Судзяць Максіма Сяргейца

2008 2008-03-05T12:23:08+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня ў судзе Цэнтральнага раёна Менска слухаецца адміністрацыйная  справа моладзевага актывіста Максіма Сяргейца. Яго, разам з двумя сябрамі, затрымалі ўчора ў тралейбусе, нібыта за налепкі  з заклікам прыняць удзел у акцыі, прымеркаванай да 25 сакавіка. Дваіх адпусьцілі з Цэнтральнага РУУСа, а Максіма пакінулі пад вартай да суду.

Яго, разам з двумя сябрамі, затрымалі ўчора ў тралейбусе, нібыта за налепкі  з заклікам прыняць удзел у акцыі, прымеркаванай да 25 сакавіка. Дваіх адпусьцілі з Цэнтральнага РУУСа, а Максіма пакінулі пад вартай да суда.

Пад час допыту, які цягнуўся некалькі гадзін, міліцыянты зневажалі затрыманых, а пасьля законнага патрабаваньня Сяргейца прадставіцца і скласьці пратакол затрыманьня, прымянілі фізічную сілу.

Адзін з затрыманых Аляксей Шлома пазней паведаміў прэсавай службе Аб’яднанай грамадзянскай партыі, што паводзіны супрацоўнікаў міліцыі падпадаюць пад дзеяньне адміністрацыйнага і крымінальнага кодэксаў. Апроч таго, у актывістаў без складання адпаведнага пратаколу адабралі друкаваныя матэрыялы (артыкулы з інтэрнету) пра Еўразвяз.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства