viasna on patreon

"Свабоду" канфіскавалі

2008 2008-03-01T20:08:41+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У актывіста асіповіцкай філіі Маладога Фронту Арцёма Дубскага канфіскавана каля 2 тысяч незалежных газэтных выданьняў “Свабода”.

Арцём Дубскі вяртаўся дамоў у Асіповічы, калі яго машына была спынена супрацоўнікамі ДАІ. “Аглядалі машыну супрацоўнікі ДАІ разам з супрацоўнікамі КДБ, - кажа Арцём. – Напачатку іх цікавілі быццам бы нейкія заганы машыны, але, калі яны нарэшце знайшлі некалькі пакункаў з газэтамі, стала відавочна, што яны шукалі”.

У выніку маладафронтаўца затрымалі і адвезьлі ў РАЎС на тры гадзіны. Наклад арыштавалі і склалі рапарт аб незаконным распаўсюдзе незарэгістраваных газэтных выданьняў. Цягам дзёсяці дзён будзе доўжыцца праверка, пасьля якой стане вядома, ці адбудзецца судовы працэс.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства