Мазырскія ўлады перашкодзілі сустрэчы пратэстантаў
https://spring96.org/be/news/20726
2008
2008-03-01T19:20:20+0200
2008-03-01T19:20:20+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
29 лютага а 20-й гадзіне ў прыватны дом пастара пратэстанцкай царквы поўнага Эвангельля Ісуса Хрыста ў Мазыры нечакана завіталі міліцыянты і супрацоўнікі ідэалягічнага аддзелу райвыканкаму.
Як паведаміў БелаПАН сябра царквы і актывіст апазыцыі Павал Наздра, вернікі сабраліся ў доме пастара каб паразмаўляць і папіць гарбаты. Аднак супрацоўніцы ідэалягічнага аддзелу Тацяна Ганчарова і Тацяна Набок заявілі, што вернікі “ня маюць права праводзіць палітычную агітацыю” і склалі акт аб тым, што “малельны дом выкарыстоўваецца не па прызначэньні і што ў ім адбываюцца сустрэчы ў парушэньне заканадаўства”.