viasna on patreon

Салігорскія ўлады не дазваляюць бараніць сацыяльныя гарантыі

2008 2008-02-26T17:12:46+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Салігорскі райвыканкам не даў дазволу на правядзеньне мітынгу ў абарону сацыяльных гарантыяў 2 сакавіка на цэнтральнай плошчы гораду.

Рашэньне выканкаму ня стала нечаканасьцю для арганізатараў акцыі. Толькі за мінулы год мясцовымі ўладамі цалкам беспадстаўна было адмоўлена ў правядзеньні больш сотні пікетаў і вулічных акцый. Тым ня менш 2007 год быў вельмі насычаны на падзеі. Акрамя таго правядзеньне вулічных акцый ва ўмовах забароны зьяўляецца больш звыклым для дэмсілаў, цяжкасьці і пытаньні кшталту "што рабіць?" звычайна ўзьнікаюць у выпадку атрыманьня дазволу на мерапрыемства.

Заяўнік мітынгу Павал Батуеў так пракамэнтаваў гэтае рашэньне:
- Шчыра кажучы, нічога іншага ад нашых вэртыкальшчыкаў і не чакаў. Забарону мітынгу лічу цалкам супрацьпраўнай, пярэчашчай Канстытуцыі РБ і Міжнародным дамоўленасьцям. Цяпер жа вымушаны заявіць, што ў сувязі з адмоваю ў дазволе на правядзеньне мітынгу я поўнасьцю здымаю зь сябе адказнасьць за магчымую акцыю 2 сакавіка на цэнтральным пляцы. На мой погляд, кіраўніцтва гораду заганяе само сябе ў кут. З гэтага моманту яны самі мусяць адказваць за падзеі, што, напэўна, будуць разгортвацца на плошчы ў нядзелю.

Тым часам Кааліцыя салігорскіх дэмсілаў працягвае інфармацыйную кампанію да мітынгу ў абарону сацыяльных гарантыяў. Афіцыйнай забарона ня ўнесла значных карэктыровак у іх пляны. На выходных кааліцыя абмеркавала магчымыя варыянты разгортваньня падзеяў. Спэктар агучаных прапаноў быў самы шырокі, ад адмовы ў правядзеньні мітынгу ў выпадку яго забароны да патрабаваньня часу ў этэры на мясцовым тэлеканале СТК у выпадку выхаду на плошчу вялікай колькасьці пратэстоўцаў.

На дадзены момант аніякіх зьменаў, што да правядзеньня акцыі, не адбылося. Як і было заплянавана раней, мітынг адбудзецца на цэнтральнай плошчы Салігорску (плошча Леніна) а 14-й гадзіне 2 сакавіка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства