З Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі адлічаны сябра Партыі БНФ Ігар Пажарыцкі
https://spring96.org/be/news/20643
2008
2008-02-26T16:24:53+0200
2008-02-26T16:24:53+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Ігар ужо некалькі год займаецца выданьнем незалежных студэнцкіх бюлетэней - "Рэха", "Студэнцкі гарадок". Зь лістапада 2007 году зьяўляецца галоўным рэдактарам апошняга.
Падчас зімовай сэсіі Ігару пасьля чатырох пераздачаў не паставілі станоўчую адзнаку па адным з прадметаў. Хлопцу паведамілі, што будзе прызначаная камісія. Калі Ігар прыйшоў на факультэт даведацца, калі адбудзецца паседжаньне камісіі, яму паведамілі, што ён адлічаны.
Паводле кіраўніка Горацкай суполкі Партыі БНФ Эдуарда Брокарава, загаду аб адлічэньні Ігару Пажарыцкаму ня выдалі і ён працягвае наведваць заняткі.
Заўтра актывісты Партыі БНФ плянуюць распаўсюдзіць сярод студэнтаў у Горках інфармацыю пра незаконнае адлічэньне пры дапамозе мясцовай незалежнай газэты "Горацкі выбар".