Алесь Бяляцкі: Паводзіны Лукашэнкі гаворыць пра ягоную абсалютную слабасьць як палітыка, так і чалавека.
https://spring96.org/be/news/20629
2008
2008-02-25T17:23:11+0200
2008-02-25T17:23:11+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі:
“У дачыненьні да палітвязьня Аляксандра Казуліна і ўсёй ягонай сям’і Лукашэнка праяўляе беспрэцэдэнтную жорсткасьць. Зразумела, што калі расцэньваць іх адносіны ў палітычнай плоскасьці, то яны характарызуюцца вострай канфрантацыяй, якая найбольш выявілася падчас прэзідэнцкіх выбараў. Аднак існуе чыста чалавечае вымярэньне, і, якія б палітычныя баталіі не разгортваліся, у любой сітуацыі сапраўдным палітыкам застаецца толькі той, у каго не зьнікаюць маральныя якасьці, хто здольны на чалавечыя ўчынкі. У дадзеным жа выпадку ўсё сьведчыць пра адваротнае, і паводзіны Лукашэнкі гаворыць пра ягоную абсалютную слабасьць як палітыка, так і чалавека".