Судовае паседжаньне па зыску «Гаррамаўтадору» да заяўнікаў Еўрапейскага маршу працягнецца 11 сакавіка
https://spring96.org/be/news/20622
2008
2008-02-25T15:42:10+0200
2008-02-25T15:42:10+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Як паведаміў лідэр АГП Анатоль Лябедзька, судзьдзя Сяргей Баразна прыняў рашэньне зрабіць перапынак у судовым паседжаньні з прычыны хваробы аднаго з арганізатараў акцыі Віктара Івашкевіча.
З заяўнікаў Еўрапейскага маршу на судзе прысутнічалі Анатоль Лябедзька, Яўген Афнагель і Зьміцер Хведарук.
Прадпрыемства «Гаррамаўтадор» Менгарвыканкаму патрабуе спагнаць з адказчыкаў 2.135.974 беларускіх рублёў за тое, што быў зьменены вызначаны маршрут, і гэта пацягнула дадатковыя выдаткі па прыборку і вываз сьмецьця.