Васілевіч прыняў праваабаронцаў у справе вызваленьня Казуліна
https://spring96.org/be/news/20620
2008
2008-02-25T15:06:43+0200
2008-02-25T15:06:43+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Генэральны пракурор Рыгор Васілевіч сёньня правёў сустрэчу з праваабаронцамі зь Беларускага Хельсінскага Камітэту Гары Паганяйлам і Аленай Танкачовай.
«Мы падрыхтавалі зварот да міністра ўнутраных справаў Уладзімера Навумава і генпракурора Рыгора Васілевіча аб прадстаўленьні Аляксандру Казуліну кароткачасовага адпачынку ў сувязі з пахаваньнем жонкі. Мы прыйшлі ў прыёмную Васілевіча, празь некалькі хвілін яму перадалі пра наша жаданьне паразмаўляць зь ім. Наша размова доўжылася прыкладна 15 хвілін. Я выказаў меркаваньне, што гэта не шараговы выпадак. Васілевіч нічога канкрэтнага зь вядомых прычын сказаць ня мог. Паабяцаў толькі, што гэтая справа будзе вырашацца», – сказаў Г.Паганяйла.