Суд над Барысам Хамайда і Аленай Залескай перанесены на 4 сакавіка
https://spring96.org/be/news/20618
2008
2008-02-25T14:52:31+0200
2008-02-25T14:52:31+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У судзе Чыгуначнага раёну Віцебску адбылося судовае паседжаньне над затрыманымі сёньня падчас жалобнай акцыі ў сувязі са сьмерцю Ірыны Казулінай дэмакратычнымі актывістамі. Рэгіянальны распаўсюднік незалежнай прэсы Барыс Хамайда і Алена Залеская абвінавачваюцца ў адміністратыўным правапарушэньні па арт. 23.34 КаАП - "Парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавага мерапрыемства".
На пачатку працэсу судзьдзя Ала Бардзюкова задаволіла хадайніцтва Барыса Хамайды аб прадстаўленьні перакладчыка на беларускую мову і перанесла паседжаньне на 4 сакавіка, адпусьціўшы затрыманых.